Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падаснова, ✂, ж.

Сапраўдная прычына, аснова чаго-н.

  • Сацыяльная п. з’явы.

падаспець, ✂; зак.

Паспець з’явіцца (у час, у патрэбны момант).

  • Хутка падаспела падмога.

падаставаць, ✂; зак.

  1. Дастаць, выцягнуць усё, многае або вялікую колькасць чаго-н.

    • П. кнігі з шафы.
  2. Выняць што-н. схаванае — пра ўсіх, многіх.

    • Касцы падаставалі сваю перакуску і пачалі есці.
  3. Раздабыць што-н. — пра ўсіх, многіх.

    • Дзе яны падаставалі такія ракеткі?

падасыпаць, ✂; зак.

Дасыпаць да якога-н. узроўню ўсё, многае або дасыпаць якую-н. колькасць чаго-н. ва ўсё, многае.

  • П. мяшкі збожжам.

падатак, ✂, м.

Дзяржаўны збор з насельніцтва і прадпрыемстваў.

  • Падаходны п.
  • Браць п.
  • Абкладаць падаткам.

|| прым. падаткавы, ✂.

падаткаплацельшчык, ✂, м. (афіц.).

Плацельшчык падаткаў.

|| ж. падаткаплацельшчыца, ✂.

падаткнуць, ✂; зак.

Заткнуць знізу ці пад што-н.

  • П. падол спадніцы.
  • П. коўдру.

|| незак. падтыкаць, ✂.

падатлівы, ✂.

  1. Які лёгка паддаецца фармоўцы, апрацоўцы.

    • Напаленае жалеза падатлівае.
  2. Згаворлівы, уступчывы.

    • П. чалавек.
    • П. характар.

|| наз. падатлівасць, ✂.

падахвоціцца, ✂; зак. (разм.).

Добраахвотна ўзяцца за якую-н. справу, прапанаваць зрабіць што-н.

  • П. збегаць па хлеб.
  • П. дапамагчы бацьку.

|| незак. падахвочвацца, ✂.

падахвоціць, ✂; зак.

Выклікаць жаданне што-н. рабіць.

  • П. ехаць па дровы.
  • П. каго-н. да размовы.

|| незак. падахвочваць, ✂.

|| наз. падахвочванне, ✂.