Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замілаваць, ; зак.

Прывесці ў замілаванне.

  • Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незак. замілоўваць, .

замінка, , ж. (разм.).

  1. Затрымка, перашкода.

    • З. ў руху паяздоў.
  2. Перапынак пры маўленні.

    • Гаварыць з замінкамі.

замінулы, (разм.).

Які папярэднічае мінуламу.

  • З. год.

замітусіцца, ; зак.

Пачаць мітусіцца.

замкнёны, .

  1. Адасоблены, адлучаны ад грамадства; заняты сваімі вузкімі інтарэсамі.

    • Замкнёнае асяроддзе.
  2. Некампанейскі, скрытны.

    • З. характар.
    • З. чалавек.

|| наз. замкнёнасць, .

замкнуты, .

Тое, што і замкнёны.

|| наз. замкнутасць, .

замкнуцца, ; зак.

  1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ.

    • Замок замкнуўся.
    • З. ў пакоі.
  2. Злучыцца канцамі.

    • Ланцуг электраправодкі замкнуўся.
    • Круг замкнуўся (перан. усё вытлумачылася, стала на свае месцы).
  3. перан., у што, у чым і без дапаўнення. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі.

    • З. ў сабе.
    • З. ў сваёй праблеме.

|| незак. замыкацца, .

|| наз. замыканне, .

  • Кароткае з. (спец.).

замкнуць, ; зак.

  1. Зачыніць на замок, на ключ.

    • З. дзверы.
    • З. хату.
  2. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

    • З. ката ў каморы.
    • З. паперы ў скрынку.
  3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.

    • З. электрычны ланцуг.
    • З. кола акружэння.

|| незак. замыкаць, .

|| прым. замыкальны, .

  • Замыкальныя мускулы (у малюска).

замлелы, (разм.).

  1. Анямелы, адзеравянелы.

    • Замлелыя ногі.
  2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).

    • Замлелая дзяўчынка.

|| наз. замлеласць, .

замнога, прысл. (разм.).

Мнагавата, занадта многа, больш, чым трэба.