замкнуцца, ✂; зак.

  1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ.

    • Замок замкнуўся.
    • З. ў пакоі.
  2. Злучыцца канцамі.

    • Ланцуг электраправодкі замкнуўся.
    • Круг замкнуўся (перан. усё вытлумачылася, стала на свае месцы).
  3. перан., у што, у чым і без дапаўнення. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі.

    • З. ў сабе.
    • З. ў сваёй праблеме.

|| незак. замыкацца, ✂.

|| наз. замыканне, ✂.

  • Кароткае з. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)