Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залічыць, ; зак.

  1. Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.

    • З. студэнтам.
    • З. на работу.
    • З. у адстаючыя.
  2. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.

    • З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
    • З. у агульны бюджэт.
  3. Прыняць што-н. у лік чаго-н.

    • З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
  4. Адобрыць, паставіўшы залік.

    • З. курсавую работу.

|| незак. залічваць, .

|| наз. залічванне, .

|| наз. залічэнне, .

залішне, прысл. (разм.).

Звыш меры, занадта.

залішні, (разм.).

Лішні, які перавышае патрэбу, неабходнасць.

  • Залішнія клопаты.

залог, , м.

  1. Тое, што і заклад.

  2. перан. Доказ, гарантыя чаго-н.

    • З. дружбы.

|| прым. залогавы, .

  • Залогавае абавязацельства.

заложнік, , м.

Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.

|| ж. заложніца, .

|| прым. заложніцкі, .

залоза, , ж.

Орган, які выпрацоўвае і выдзяляе рэчывы, неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.

  • Слінная з.
  • Малочныя залозы.
  • Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| памянш. залозка, .

|| прым. залозісты, .

залом1, , м.

  1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.

    • З. на суку.
    • З. акопа.
  2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцяблоў, які, па ўяўленню забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.

    • Заламаць з.

залом2, , м.

Разнавіднасць буйнога і тлустага селядца.

залоўка, , ж.

Сястра мужа.

  • З. ў мяне вельмі добрая.

залп, , м.

Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, вінтовак.

  • Гарматны з. па ворагу.

|| прым. залпавы, .