Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забраць, ; зак.

  1. Узяць, захапіць.

    • З. з сабой рэчы.
    • З. у палон.
    • З. грошы.
  2. Адняць, прымусіць патраціць.

    • Работа забрала многа часу.
  3. перан., каго. Авалодаць кім-н., падчыніць сабе (разм.).

    • Мяне забраў страх.
    • З. за жывое.
  4. Увабраць, засунуць (пра адзенне) або зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці.

    • З. штаны ў боты.
    • З. рукаў.

|| незак. забіраць, .

|| наз. забіранне, і забор, .

  • Забор вады.
  • Забор пробы

|| прым. заборны, .

  • Заборная канструкцыя.

заброснелы, .

Пакрыты, зацягнуты бросняй, цвіллю.

  • Заброснелая сажалка.

|| наз. заброснеласць, .

забруджвацца, ; незак.

Тое, што і брудзіцца.

забруджваць, ; незак.

Тое, што і брудзіць.

забрысці, ; зак. (разм.).

Брыдучы, зайсці куды-н.

  • Карова забрыла ў агарод.

|| незак. забрыдаць, .

забрытваць, ; незак.

Тое, што і брытаць.

забрыць, ; зак.

Забрыць каго або забрыць лоб каму (уст.) узяць у салдаты.

|| незак. забрываць, .

забудавацца, ; зак.

  1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі.

    • З. на краі вёскі.
  2. Стаць забудаваным.

    • Участкі забудаваліся дачамі.

|| незак. забудоўвацца, .

забудаваць, ; зак.

Заняць пад будынак які-н. участак.

|| незак. забудоўваць, .

|| наз. забудоўванне, і забудова, .

забудоўшчык, , м.

Той, хто будуецца, забудоўваецца на адведзеным участку.

  • Індывідуальныя забудоўшчыкі.
  • Завод-з.

|| ж. забудоўшчыца, .