забраць, ; зак.

  1. Узяць, захапіць.

    • З. з сабой рэчы.
    • З. у палон.
    • З. грошы.
  2. Адняць, прымусіць патраціць.

    • Работа забрала многа часу.
  3. перан., каго. Авалодаць кім-н., падчыніць сабе (разм.).

    • Мяне забраў страх.
    • З. за жывое.
  4. Увабраць, засунуць (пра адзенне) або зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці.

    • З. штаны ў боты.
    • З. рукаў.

|| незак. забіраць, .

|| наз. забіранне, і забор, .

  • Забор вады.
  • Забор пробы

|| прым. заборны, .

  • Заборная канструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)