Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закупіць, ✂; зак.

  1. Купіць у вялікай колькасці або оптам.

    • З. прамысловае абсталяванне.
  2. што і чаго. Запасціся пакупкай.

    • З. прадукты.
    • З. дроў.

|| незак. закупляць, ✂.

|| наз. закупліванне, ✂, закуп, ✂ і закупка, ✂.

|| прым. закупачны, ✂.

  • Закупачныя цэны.

закупорыцца, ✂; зак.

Закрыцца шчыльна, наглуха.

  • Бутэлька закупорылася.

|| незак. закупорвацца, ✂.

|| наз. закупорванне, ✂ і закупорка, ✂.

  • Закупорка вен.

закупорыць, ✂; зак.

  1. Заткнуць шчыльна (адтуліну ў чым-н.).

    • З. бочку.
    • Тромб закупорыў вену.
  2. Прымусіць сядзець у памяшканні (разм.).

    • З. у чатырох сценах.

|| незак. закупорваць, ✂.

|| наз. закупорванне, ✂ і закупорка, ✂.

закупшчык, ✂, м.

Той, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.

|| ж. закупшчыца, ✂.

закуродыміцца, ✂; зак.

Пакрыцца сажай, куродымам.

  • Шкло ў лямпе закуродымілася.

|| незак. закуродымлівацца, ✂.

закуродымлены, ✂.

Пакрыты сажай, куродымам.

  • Закуродымленая столь.

закурыцца​1, ✂; зак.

Пакрыцца сажай, задыміцца.

  • Сцены закурыліся ад дыму.

|| незак. закурвацца, ✂.

закурыцца​2, ✂; зак.

Пачаць курыцца.

закурыць​1, ✂; зак.

Пакрыць сажай, задыміць, закуродыміць.

|| незак. закурваць, ✂.

закурыць​2, ✂; зак.

  1. што, чаго і без дапаўнення.

    • Запаліць і пачаць курыць. з. люльку.
  2. Стаць курцом.

    • Ён рана закурыў.

|| незак. закурваць, ✂.