Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўзыходзіць, ✂; зак.

Узысці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўкажушак, ✂, м.

Кароткі, да каленяў, кажух.

паўкідаць, ✂ і паўкідваць, ✂; зак.

Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. рыдлёўкі ў пуню.

паўкісаць, ✂; зак.

Укіснуць — пра ўсё, многае.

паўкладацца, ✂ і паўкладвацца, ✂; зак.

Укласціся — пра ўсіх, многіх.

  • Усе паўкладаліся (паўкладваліся) спаць.

паўкладаць, ✂ і паўкладваць, ✂; зак.

Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей спаць.

паўклейваць, ✂; зак.

Уклеіць усё, многае.

  • П. лісты ў кнігу.

паўкопваць, ✂; зак.

Укапаць усё, многае.

  • П. слупы.

паўкочваць, ✂; зак.

Укаціць усё, многае.

  • П. бочкі ў склеп.

паўкроўны, ✂.

Пра жывёл; які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнага вытворніка і маткі простай пароды або ад скрыжавання чыстакроўнай маткі і вытворніка простай пароды.