Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пасесці, ✂; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

пасеў, ✂, м.

  1. гл. сеяць і пасеяць.

  2. мн. -евы, -еваў. Тое, што пасеяна, засеяная плошча.

|| прым. пасяўны, ✂.

  • Пасяўныя работы.

пасеяць, ✂; зак.

  1. гл. сеяць.

  2. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе (спец.).

  3. Згубіць (разм.).

    • Дзе ты пасеяў шапку?

|| наз. пасеў, ✂.

пасёлак, ✂, м.

Населены пункт гарадскога тыпу.

  • Рыбацкі п.
  • Дачны п.

|| прым. пасялковы, ✂.

  • П. савет.

пасівелы, ✂.

Які пасівеў, стаў сівым.

  • Пасівелыя скроні.

пасівераць, ✂; зак.

Абветрыцца, патрэскацца ад ветру, сіверу.

  • Губы пасівералі.

пасільны, ✂.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі.

  • Пасільная праца.
  • Пасільная задача.

|| наз. пасільнасць, ✂.

пасінелы, ✂.

Які стаў сінім, пераважна ад холаду.

  • Пасінелыя рукі.

пасіпнуць, ✂; зак.

Асіпнуць — пра ўсіх, многіх.

  • Спевакі пасіплі.

пасірацець, ✂; зак.

Стаць сіротамі, асірацець — пра ўсіх, многіх.