Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папакруціцца, ✂ і папакручвацца, ✂; зак. (разм.).

Круціцца доўга, неаднаразова.

  • Прыйшлося нам тады п.

папакутаваць, ✂; зак.

Пакутаваць некаторы час.

  • Папакутаваў у палоне небарака.

папалавіць, ✂ і папалоўліваць, ✂; зак. (разм.).

Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго-, чаго-н.

  • П. рыбкі.

папалазіць, ✂ і папалажваць, ✂; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова.

  • П. па гарах.

папалам, прысл.

На дзве роўныя часткі; з дзвюх роўных частак.

  • Падзяліць маёмасць п.

папаліць, ✂; зак.

Спаліць усё або многае.

  • Хаты папалілі фашысцкія карнікі.

папалохаць, ✂; зак.

Злёгку напалохаць, папужаць.

папаляжаць, ✂ і папалежваць, ✂; зак. (разм.).

Ляжаць доўга, неаднаразова.

  • П. пасля аварыі.

папалятаць, ✂ і папалётваць, ✂; зак. (разм.).

Лятаць доўга, неаднаразова.

папамерзнуць, ✂; зак. (разм.).

Мерзнуць доўга, неаднаразова.

  • Папамёрзлі ў час дзяжурства.