Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памідор, , м.

Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама акруглы плод яе, звычайна чырвонага або жоўтага колеру.

|| прым. памідорны, .

паміж, прыназ.

  1. Ужыв. для паказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў перамежку, пасярэдзіне чаго-н.

    • П. акном і сталом.
    • П. хмар.
    • П. двух агнёў (перан.).
    • П. дзесяццю і дванаццаццю гадзінамі.
  2. Ужыв. для паказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне.

    • П. намі ёсць дамоўленасць.
    • П. старымі сябрамі або п. старых сяброў стаў назірацца разлад.
    • П. намі (па сакрэту).
  3. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з’яў.

    • Розніца п. прыказкай і прымаўкай.
  4. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў ці асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, падзел чаго-н.

    • Размеркаваць працу п. супрацоўнікамі.

памізарнелы, .

Які зрабіўся мізэрным, схуднелым.

  • П. чалавек.

памілаваць, ; зак.

  1. Дараваць каму-н. віну, пашкадаваць.

    • Не памілуе вас за гэта бацька.
  2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму.

    • П. асуджанага.

|| наз. памілаванне, .

  • Просьба аб памілаванні.

памінальнік, , м.

Кніжачка са спісам для памінавання памінання.

  • Занесці ў п. каго-н.

памінальны, .

Які наладжваецца пры памінках; які мае адносіны да памінак.

  • П. стол.
  • П. абрад.

памінкі, .

Абрадавы абед у памяць памерлага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці.

  • Запрашаць родных на п.
  • Справіць п. па кім-н.

памінутны, .

  1. Які адбываецца кожную мінуту, бесперапынна.

    • Памінутныя выклікі да тэлефона.
    • Памінутна (прысл.) турбуюць.
  2. Які вылічваецца па мінутах.

    • Памінутная плата за тэлефонныя перагаворы.

|| наз. памінутнасць, .

памкнуцца, ; зак.

  1. Імкліва рушыць у якім-н. напрамку.

    • Я памкнуўся ў дом, але мяне затрымалі.
  2. Намерыцца што-н. зрабіць.

    • П. адгаварыць каго-н. ад чаго-н.

|| незак. памыкацца, .

памнажаць, ; незак.

Тое, што і множыць (у 1 знач.).