Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падарожжа, ✂, н.

Паездка або перамяшчэнне пяшком па далёкіх краінах, мясцовасцях.

  • П. па моры.
  • Кругасветнае п.

падарожная, ✂, ж.

Даўней: пасведчанне на права карыстання ў дарозе казённымі коньмі.

падарожнік​1, ✂, м.

  1. Той, хто падарожнічае, вандроўнік.

    • Прайсці месцамі славутых падарожнікаў.
  2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, прахожы.

|| ж. падарожніца, ✂.

падарожнік​2, ✂, м.

Тое, што і трыпутнік.

|| прым. падарожнікавы, ✂.

падарожнічаць, ✂.

Рабіць падарожжа, вандраваць.

падарожны, ✂.

  1. Які мае адносіны да падарожжа.

    • Падарожныя нататкі.
  2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

    • Падарожныя людзі.
  3. Падарожнік.

  4. падарожныя грошы — грошы за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у старой Расіі.

падарунак, ✂, м.

Рэч, якую дораць, падарылі.

  • Зрабіць п.
  • Атрымаць п.

|| памянш. падаруначак, ✂.

|| прым. падарункавы, ✂.

падасінавік, ✂, м.

Ядомы грыб з чырванавата-жоўтай шапкай.

падаслаць​1, ✂; зак.

  1. Паслаць з тайнай мэтай.

    • П. шпіёна.
  2. Прыслаць (у 2 знач.; разм.).

    • П. фурманку.

|| незак. падсылаць, ✂.

|| наз. падсылка, ✂ і падсыланне, ✂.

падаслаць​2, ✂; зак.

Паслаць пад што-н.

  • П. пярыну.

|| незак. падсцілаць, ✂.

|| наз. подсціл, ✂, падсцілка, ✂ і падсціланне, ✂.