Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабчышчаць, ; зак.

  1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. боты ад снегу.
  2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

    • За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

паабчэсваць, ; зак.

Абчасаць усё, многае.

  • П. бярвенне.

паабшываць, ; зак.

  1. Абшыць усё, многае.

    • П. рукавы футрам.
  2. Абабіць што-н. з мэтай уцяплення.

    • П. сцены дошкамі.
  3. Пашыць для ўсіх, многіх вопратку, адзенне.

    • П. дзяцей.

пааб’ядацца, ; зак.

Аб’есціся — пра ўсіх, многіх.

  • Каровы пааб’ядаліся канюшыны.

пааб’ядаць, ; зак.

Аб’есці з усіх бакоў што-н. або ўсё, многае.

  • Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

паадбівацца, ; зак.

  1. Адбіцца, адкалоцца — пра ўсё, многае.

    • Тынкоўка на сценах паадбівалася.
  2. Адстаць ад тых, з кім быў разам — пра ўсіх, многіх.

    • Авечкі паадбіваліся ад статка.

паадбіваць, ; зак.

Адбіць усё, многае або ў многіх месцах.

  • П. абшыўку.
  • П. далоні, працуючы.

паадбіраць, ; зак.

Адабраць, сілай забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. стрэльбы ў браканьераў.

паадбудоўваць, ; зак.

Адбудаваць усё, многае.

  • П. гарады.

паадвальвацца, ; зак.

  1. Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

    • Тынкоўка паадвальвалася.
  2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

    • П. на спінкі крэслаў.