Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заржаўлены, ✂.

Заржавелы, ржавы.

  • З. цвік.

заржаць, ✂; зак.

Пачаць іржаць.

  • Коні заржалі.

зарніца, ✂, ж.

Аддаленая імгненная ўспышка на небе — водбліск маланак далёкай навальніцы.

заробак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і заработак.

  • Знайшоўся някепскі з.

зародак, ✂, м.

  1. У чалавека і жывёл, а таксама ў вышэйшых насенных раслін: арганізм на ранняй ступені свайго развіцця, які жывіцца за кошт матчынага арганізма або пажыўнымі рэчывамі яйцаклеткі.

  2. перан. Пачатковы стан, першае праяўленне чаго-н.

    • Ліквідаваць заганную ідэю ў зародку.

|| прым. зародкавы, ✂.

зарок, ✂, м.

Клятвеннае абяцанне не рабіць чаго-н.

  • Даць з.

зарплата, ✂, ж. (разм.).

Заработная плата.

  • Павышэнне зарплаты.
  • Сёння з. (г. зн. выдача заработнай платы).

зарубежны, ✂.

Які знаходзіцца за рубяжом, замежны.

  • Зарубежныя краіны.
  • Зарубежныя госці.

зарубіць, ✂; зак.

Загнуўшы, падшыць краі.

  • З. Хусцінку.

|| незак. зарубліваць, ✂.

|| наз. зарубліванне, ✂ і зарубка, ✂.

зарубка, ✂, ж.

  1. гл. зарубіць .

  2. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад. на чым-н., засечка.

    • З. на дрэве.

|| прым. зарубкавы, ✂.