Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залізаць, ✂; зак.

  1. Лізаннем ачысціць.

    • З. рану.
  2. Шчыльна і гладка прычасаць (валасы; разм.).

|| незак. залізваць, ✂.

залік, ✂, м.

Від праверачных іспытаў (у вышэйшай школе, у спартыўных установах і пад.), а таксама адзнака аб праходжанні такіх іспытаў.

  • Здаць з.
  • Атрымаць з.

|| прым. заліковы, ✂.

  • Заліковая кніжка (для адзнак аб здадзеных экзаменах, заліках).

заліў, ✂, м.

Водная прастора, якая ўразаецца ў сушу.

  • Фінскі з.

|| прым. заліўны, ✂.

заліўны, ✂.

  1. Які заліваецца вадой у час паводак.

    • З. луг.
  2. Вельмі моцны, праліўны (пра дождж).

  3. Пра страву: заліты густым наварам.

    • Заліўное парася.
    • Есці заліўное (наз.).

заліхвацкі, ✂.

Удалы, хвацкі.

  • З. выгляд.

|| наз. заліхвацкасць, ✂.

заліцца​1, ✂; зак.

  1. Пра вадкае: пранікнуць куды-н.

    • Вада залілася за каўнер.
  2. перан. Пакрыцца чым-н., што выступіла на паверхню.

    • З. чырванню.
  3. Захлынуцца (разм.).

    • Плаваць не ўмеў і заліўся.

|| незак. залівацца, ✂.

заліцца​2, ✂; зак.

Пачаць спяваць або ствараць якія-н. залівістыя гукі (смяяцца, брахаць і пад.) доўга, з пералівамі.

  • З. салаўём (перан. загаварыць красамоўна, з запалам; іран.).
  • З. смехам.

◊

  • Заліцца слязамі (разм.) — горка заплакаць.

|| незак. залівацца, ✂.

заліць​1, ✂; зак.

  1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

    • Рака заліла паплавы.
    • Сонечнае святло заліло пакоі (перан. вельмі асвяціла).
    • Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).
  2. Абліць, запэцкаць вадкім.

    • З. сшытак чарнілам.
  3. Затушыць вадой.

    • З. агонь.
  4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

    • З. вуліцу асфальтам.
    • З. каток.
  5. Наліць, напоўніць чым-н.

    • З. гаручае ў бак.

|| незак. заліваць, ✂.

|| наз. заліўка, ✂ і заліванне, ✂.

заліць​2, ✂; незак. (спец.).

Апрацоўваць (шкуры) растворам вапны.

|| наз. заленне, ✂.

залічыцца, ✂; зак. (афіц.).

Паступіць куды-н., уключыцца ў склад каго-, чаго-н.

  • З. на службу.

|| незак. залічвацца, ✂.