заліць1, ; зак.

  1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.

    • Рака заліла паплавы.
    • Сонечнае святло заліло пакоі (перан. вельмі асвяціла).
    • Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).
  2. Абліць, запэцкаць вадкім.

    • З. сшытак чарнілам.
  3. Затушыць вадой.

    • З. агонь.
  4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.

    • З. вуліцу асфальтам.
    • З. каток.
  5. Наліць, напоўніць чым-н.

    • З. гаручае ў бак.

|| незак. заліваць, .

|| наз. заліўка, і заліванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)