Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завельмі, прысл. (разм.).

Занадта, празмерна, больш, чым трэба.

  • З. падрабязна.

заверыць, ✂; зак.

  1. каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н.

    • «Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.
  2. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай.

    • З. подпіс.
    • З. дакумент.

|| незак. завяраць, ✂.

|| наз. завярэнне, ✂, завяранне, ✂ і заверка, ✂.

завеса, ✂, ж.

  1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад.

    • Дзверы на новых завесах.
  2. Тое, што і заслона (у 1 знач.).

    • Снежная з.
    • З. туману.

|| памянш. завеска, ✂.

завесіць, ✂; зак.

Закрыць фіранкай.

  • З. вокны.

|| незак. завешваць, ✂.

|| звар. завесіцца, ✂.

|| незак. завешвацца, ✂.

завесці, ✂; зак.

  1. Ведучы, змясціць куды-н., увесці.

    • З. каня ў стайню.
  2. Ведучы, даставіць куды-н. мімаходам, па дарозе.

    • З. дзіця ў сад.
  3. Ведучы, накіраваць куды-н., вельмі далёка, не туды, куды належыць.

    • З. ў балота.
  4. Устанавіць, арганізаваць.

    • З. новыя парадкі.
    • У нас так заведзена.
  5. Набыць, абзавесціся кім-, чым-н.

    • З. пчол.
    • З. гаспадарку.
  6. Пачаць што-н. (што абазначаецца назоўнікам).

    • З. гаворку.
    • З. песню.
    • З. дружбу.
  7. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход (механізмы).

    • З. гадзіннік.
    • З. матор.

|| незак. заводзіць, ✂.

|| наз. завод, ✂ і заводка, ✂.

завесціся, ✂; зак.

  1. Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным.

    • Завялося знаёмства.
    • Грошы завяліся.
  2. Узнікнуць, распладзіцца.

    • У садзе завяліся шкоднікі.
  3. Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.).

    • Гадзіннік завёўся.
    • Матор не завёўся.
  4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (разм.).

    • З. сварыцца з кім-н.
    • Ужо завёўся на паўдня (перан. гаварыць надта доўга і бесперастанку).

|| незак. заводзіцца, ✂.

завешаць, ✂; зак.

Павесіць на ўсёй прасторы чаго-н.

  • З. двор бялізнай.

|| незак. завешваць, ✂.

завея, ✂, ж.

Снежная бура, мяцеліца.

|| прым. завейны, ✂.

завідкі, ✂, н. (разм.).

Зайздрасць.

  • З. завідкамі глядзець.
  • З. бяруць.

завідна, прысл.

Пакуль не сцямнела.

  • Выехаць з.