Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заблытваць, ; незак.

Тое, што і блытаць (у 1, 4 і 7 знач.).

забляяць, ; зак.

Пачаць бляяць.

  • Забляяла авечка.

забой, , м. (спец.).

У шахце: канец горнай выпрацоўкі, які паступова прасоўваецца ў ходзе работ і з’яўляецца рабочым месцам гарняка.

|| прым. забойны, .

забойны, .

  1. Прызначаны для забою, які мае адносіны да забою ​2.

    • Забойная жывёла.
    • З. цэх.
    • Забойная вага (вага тушы без шкуры, галавы, ног).
  2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць.

    • Забойная сіла асколка.

|| наз. забойнасць, .

забойства, , н.

Злачыннае пазбаўленне жыцця каго-н.

забойца, , м.; , ж..

Той, хто ўчыніў забойства.

  • Наёмны з.

забойшчык, , м.

Гарняк, які працуе ў забоі ​1.

|| прым. забойшчыцкі, .

забрала, , н.

У старадаўнім узбраенні: частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.

  • Выступіць з адкрытым забралам (перан. прама, адкрыта; высок.).

|| прым. забральны, .

забрахаць, ; зак.

Пачаць брахаць.

забрацца, .

  1. Залезці куды-н. (уверх, углыб); пранікнуць.

    • З. на вяршыню гары.
    • З. пад коўдру.
    • З. ў чужы агарод.
  2. Зайсці, заехаць куды-н. далёка.

    • З на край свету.

|| незак. забірацца, .