Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падстаўны, ✂.

  1. Такі, які падстаўляюць знізу або збоку.

    • Падстаўная лесвіца.
  2. Спецыяльна падабраны для якой-н. мэты, несапраўдны.

    • Падстаўная асоба.

падстраўнікавы, ✂:

  • падстраўнікавая залоза — залоза, якая выдзяляе стрававальны (падстраўнікавы) сок і гармоны.

падстрахаваць, ✂; зак. (разм.).

Страхуючы (гл. страхаваць у 3 знач.), памагчы ў выкананні практыкавання, у правядзенні якога-н. прыёму.

|| незак. падстрахоўваць, ✂.

|| наз. падстрахоўка, ✂.

падстрыгчы, ✂; зак.

Астрыгчы крыху.

  • П. вусы.
  • П. кусты.
  • П. хлопчыка.

|| незак. падстрыгаць, ✂.

падстрыгчыся, ✂; зак.

Падстрыгчы сабе валасы.

  • П. ў цырульні.

|| незак. падстрыгацца, ✂.

падстрэліць, ✂; зак.

Падбіць, раніць стрэлам.

  • П. воўка.

|| незак. падстрэльваць, ✂.

падстрэшак, ✂, м.

У сялянскіх хатах: ніжні край страхі, які навісае над сцяной.

|| прым. падстрэшачны, ✂ і падстрэшкавы, ✂.

падстрэшша, ✂, н.

У сялянскіх хатах: ніжні край страхі, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.

  • У падстрэшшы гнёзды ластавак.

|| прым. падстрэшны, ✂.

падступіцца, ✂; зак.

  1. Тое, што і падступіць (у 1 знач.).

    • Дзеці падступіліся бліжэй да дзядзькі.
  2. да каго. Падысці, звярнуўшыся з просьбай, пытаннем.

    • Да яго сёння не п.

|| незак. падступацца, ✂.

падступіць, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Падысці блізка.

    • Вёска падступіла да лесу (перан.).
  2. перан., да чаго. Пра пачуцці, стан: з’явіцца, праявіцца ў якой-н. вобласці, у якім-н. месцы.

    • Падступіла да сэрца (безас.).
    • Ком падступіў да горла.

|| незак. падступаць, ✂.

|| наз. подступ, ✂.