Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падслухаць, ✂; зак.

Употай прыслухоўваючыся, пачуць сказанае другому.

  • П. сакрэт.

|| незак. падслухваць, ✂ і падслухоўваць, ✂.

|| наз. падслухванне, ✂ і падслухоўванне, ✂.

падсмажыцца, ✂; зак.

Смажачыся, стаць гатовым або абсмажыцца з паверхні.

  • Сала падсмажылася.

|| незак. падсмажвацца, ✂.

падсмажыць, ✂; зак.

Прыгатаваць для яды смажаннем або абсмажыць з паверхні.

  • П. грыбоў.

|| незак. падсмажваць, ✂.

|| наз. падсмажванне, ✂.

падсмаліць​1, ✂; зак.

Заліць растопленай смалой.

  • П. лодку.

|| незак. падсмольваць, ✂.

падсмаліць​2, ✂; зак.

Злёгку або дадаткова абпаліць агнём.

  • П. валасы.

|| незак. падсмальваць, ✂.

падсмейвацца, ✂; незак.

Смеючыся, жартаваць з каго-, чаго-н.

  • П. з дзівака.

падснежнік, ✂, м.

Травяністая расліна, якая цвіце белымі або блакітнымі кветкамі адразу пасля раставання снегу.

падснежны, ✂.

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу.

  • Падснежныя воды.

падсобка, ✂, ж. (разм.).

Падсобнае памяшканне.

падсобнік, ✂, м. (разм.).

Падсобны рабочы.

|| ж. падсобніца, ✂.