Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падраць, ; зак.

  1. Тое, што і парваць (у 1 і 2 знач.).

    • П. паперу.
    • П. адзенне.
  2. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак, звяроў).

    • Каршун падраў многа курэй.
  3. чаго. Пацерці на тарцы нейкую колькасць чаго-н.

    • П. крыху бульбы.

падробка, , ж.

  1. гл. падрабіць.

  2. Падробленая рэч.

    • П. пад аметыст.

падрост, , м. (спец.).

Маладыя дрэвы асноўнай для дадзенага лесу пароды.

падрубіць, ; зак.

Падшыць, загнуўшы край.

  • П. сукенку.

|| незак. падрубліваць, .

|| наз. падрубка, .

падружыцца, ; зак.

Стаць другам каго-н., пасябраваць.

  • Жанчыны моцна падружыліся.

падруліць, ; зак.

Кіруючы рулём, падвесці машыну, самалёт і пад. куды-н., да чаго-н.

  • П. самалёт да месца пасадкі.

|| незак. падрульваць, .

падрумяніцца, ; зак.

  1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.

  2. Стаць падрумяненым, набыць карычняватае адценне, смажачыся, пекучыся.

    • Булкі падрумяніліся.

|| незак. падрумяньвацца, .

падрумяніць, ; зак.

  1. Падфарбаваць румянамі.

    • П. шчокі.
  2. Смажачы, пекучы, зрабіць румяным, карычняватым.

    • П. мяса.

|| незак. падрумяньваць, .

падрыгваць, ; незак. (разм.).

Дрыжаць, дрыгаць злёгку, час ад часу.

  • Нага падрыгвае.

падрысаваць, ; зак.

  1. Тое, што і падмаляваць (у 1 знач.).

  2. Падправіць (рысунак).

    • П. партрэт.

|| незак. падрысоўваць, .