Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пашыральнік, , м.

  1. Той, хто пашырае што-н.

    • П. ведаў.
  2. Прыстасаванне для пашырэння, расшырэння чаго-н. (спец.).

|| ж. пашыральніца, .

пашыральны, .

Які служыць для пашырэння, расшырэння чаго-н.

пашыраны, .

  1. Павялічаны, больш поўны па складу, зместу.

    • Пашыранае пасяджэнне.
    • Пашыраная праграма.
  2. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны.

    • Пашыраная з’ява.
    • П. прыём.

|| наз. пашыранасць, .

пашырыцца, ; зак.

  1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.

    • Трэшчына пашырылася.
  2. Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.

    • Вытворчасць пашырылася.
  3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.

    • Чуткі хутка пашырыліся.
  4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.

    • Хвароба пашырылася.
  5. перан. Стаць больш шырокім па зместу, узмацніцца, паглыбіцца.

    • Кругагляд пашырыўся.

|| незак. пашырацца, .

|| наз. пашырэнне, .

пашырыць, ; зак.

  1. Зрабіць больш шырокім, расшырыць.

    • П. вуліцу.
  2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме.

    • П. завод.
  3. перан. Зрабіць больш шырокім па зместу, узмацніць, паглыбіць.

    • П. кола інтарэсаў.
  4. Зрабіць шырока вядомым, даступным многім.

    • П. перадавы вопыт.
  5. Расшырыць кола дзеяння чаго-н.

    • П. наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы.

|| незак. пашыраць, .

|| наз. пашырэнне, .

пашыць, ; зак.

  1. Правесці некаторы час, займаючыся шыццём.

  2. Зрабіць, вырабіць шыццём.

    • П. сукенку.

|| наз. пашыў, і пашыўка, .

|| прым. пашывачны, .

  • Пашывачная арцель.