Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памерклы, ✂.

Няяркі, цьмяны.

  • П. малюнак.

памерлы, ✂.

Які памёр, перастаў жыць.

  • Шанаваць памяць памерлых (наз.).

памерці, ✂; зак.

  1. Перастаць жыць.

    • Маці даўно памерла.
    • П. ад ран.
  2. перан. Знікнуць, спыніцца (кніжн.).

    • Справа нашых бацькоў не памрэ.

|| незак. паміраць, ✂.

|| наз. паміранне, ✂.

памесны, ✂ (кніжн.).

Які мае адносіны да валодання зямлёй і да карыстання ёю на аснове феадальных правоў.

  • П. лад.

памесце, ✂, н.

Зямельнае ўладанне памешчыка.

  • Буйное п.

памесячны, ✂.

Які разлічваецца па месяцах.

  • П. даход.
  • Работа аплачваецца памесячна (прысл.).

памета, ✂, ж.

У слоўніках: спецыяльнае ўказанне на граматычную ўласцівасць слова, яго стылістычную афарбоўку і інш.

  • Граматычныя паметы.
  • Стылістычная п.

паметка, ✂, ж.

Надпіс, запіс, знак, якім абазначаецца што-н.

  • Паметкі на палях кнігі.

памешчык, ✂, м.

Землеўладальнік-дваранін (у краінах, дзе існуюць прыгонніцкія, феадальныя адносіны або іх рэшткі).

|| ж. памешчыца, ✂.

|| прым. памешчыцкі, ✂.

памёт, ✂, м.

Кал жывёл, птушак.

  • Птушыны п.