Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палацёр, ✂, м.

  1. В палацёра. Работнік, які націрае паркетныя падлогі.

  2. В палацёр. Бытавая машына для націрання паркетнай падлогі.

    • Электрычны п.

|| прым. палацёрскі, ✂ і палацёрны, ✂.

палацёрны, ✂.

  1. гл. палацёр.

  2. Які мае адносіны да працы палацёра, да націрання падлогі.

    • Палацёрныя работы.
    • Палацёрная шчотка.

палаці, ✂ (уст.).

Тое, што і палаткі.

палаць, ✂; незак.

  1. Гарэць яркім полымем.

    • Палаюць дровы ў печы.
  2. перан. Станавіцца чырвоным, гарачым ад прыліву крыві.

    • Твар палаў.
  3. перан., чым. Быць ахопленым якім-н. пачуццём, быць узбуджаным.

    • П. каханнем да каго-н.

палачкападобны, ✂.

Які па форме нагадвае палачку, кароткую рыску.

  • Палачкападобныя бактэрыі.

палаш, ✂, м.

Халодная ручная зброя з доўгім прамым клінком.

|| прым. палашны, ✂.

палеа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да старажытных эпох, да глыбокай старажытнасці, напр. палеаазіяты, палеаазіяцкі;
  • 2) які мае адносіны да палеанталогіі, палеанталагічны, напр. палеабатаніка, палеазаалогія;
  • 3) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старажытнасці, напр. палеапаталогія, палеарэнтгеналогія, палеафіталогія.

палеаграфія, ✂, ж.

Навука аб развіцці пісьменства і старажытных рукапісах, мэта якой вызначыць час і месца іх узнікнення паводле знешняга выгляду і пісьма.

|| прым. палеаграфічны, ✂.

палеазаўр, ✂, м.

Вялізная выкапнёвая яшчарка.

палеазойскі, ✂:

  • палеазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая суадносіцца з існаваннем старажытнейшай групы адкладаў горных парод.