Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагашаць, ; незак. (афіц.).

Тое, што і гасіць (у 4 знач.).

  • П. аблігацыю.
  • П. запазычанасць.

|| наз. пагашэнне, .

  • Аплата ў лік пагашэння доўгу.

пагібель, , ж.

Смерць, гібель.

  • Асудзіць на п.

пагібельны, .

Тое, што і гібельны.

  • П. ўраган.

пагінацыя, , ж. (кніжн.).

Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу.

пагінуць, ; зак.

Загінуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • За зіму многа парасят пагінула.

паглыбіцца, ; зак.

  1. Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

    • Каляіны паглыбіліся.
    • Супярэчнасці паглыбіліся.
  2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

    • П. ў цясніну.
  3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

    • П. ў вывучэнне літаратуры.
    • П. ў думкі.

|| незак. паглыбляцца, .

|| наз. паглыбленне, .

паглыбіць, ; зак.

  1. Зрабіць больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

    • П. сажалку.
    • П. свае веды.
  2. Змясціць глыбей, урэзаць што-н.

    • П. разец у метал.

|| незак. паглыбляць, .

|| наз. паглыбленне, .

паглыблены, .

  1. Грунтоўны, сур’ёзны.

    • П. псіхалагічны аналіз.
  2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.

    • П. ў свае думкі.

|| наз. паглыбленасць, .

паглынуць, ; зак.

  1. Увабраць у сябе.

    • Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.
    • Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).
  2. перан. Цалкам захапіць чым-н.

    • Новая ідэя паглынула вучонага.
  3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.

    • Работа паглынула шмат часу.
    • Паездка паглынула многа грошай.

|| незак. паглынаць, .

|| наз. паглынанне, .

паглядаць, і паглядваць, , незак.

Глядзець (у 1 і 2 знач.) час ад часу.

  • П. на гадзіннік.
  • Паглядай за дзецьмі.