Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паабмотваць, ✂; зак.

Абматаць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. ногі анучамі.

паабмываць, ✂; зак.

Абмыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. раны.
  • П. дзяцей.

паабмярзаць, ✂; зак.

Абмерзнуць, абледзянець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Тратуары паабмярзалі.

паабразаць, ✂; зак.

Абрэзаць усё, многае.

  • П. сухое галлё.

паабрываць, ✂; зак.

  1. Зрываючы, абарваць усё, многае.

    • П. яблыкі.
  2. Адарваць усё, многае.

    • П. правады.

паабсмальваць, ✂; зак.

Тое, што і паасмальваць.

паабсмольваць, ✂; зак.

Тое, што і паасмольваць.

паабстрыгаць, ✂; зак.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. ногці.
  • П. усіх авечак.

паабсыхаць, ✂; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Адзенне паабсыхала.

паабсякаць, ✂; зак.

Абсячы ўсё, многае.

  • П. сухія галіны.