Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захмялелы, ✂.

Які захмялеў, ап’янелы.

  • Захмялелая кампанія.

заход, ✂, м.

  1. гл. зайсці.

  2. Прыём.

    • З другога заходу.
    • Перанесці цыбулю за тры заходы.

захопнік, ✂, м.

Той, хто захапіў чужую тэрыторыю, вядзе захопніцкую палітыку, заваёўнік.

  • Чужаземныя захопнікі.

захопніцкі, ✂.

Які імкнецца гвалтоўна авалодаць чым-н., заваёўніцкі.

  • Захопніцкія войны.

захоўвацца, ✂; незак.

  1. гл. захавацца.

  2. Знаходзіцца дзе-н. на захаванні.

    • Грошы захоўваюцца ў ашчадным банку.

захоўваць, ✂; незак.

  1. гл. захаваць.

  2. Трымаць дзе-н., каб зберагчы ад пашкоджання, псавання.

    • З. бульбу ў склепе.

захоўны, ✂ (афіц.).

Які гарантуе цэласнасць, захаванасць чаго-н.

  • Захоўная распіска.

|| наз. захоўнасць, ✂.

захраснуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Забіцца, закупорыцца чым-н.

    • Ракавіна захрасла.
  2. Засесці дзе-н., у чым-н.

    • Костка захрасла ў горле.

захрыбетнік, ✂, м. (разм.).

Дармаед, чалавек, які жыве чужой працай.

|| ж. захрыбетніца, ✂.

|| прым. захрыбетніцкі, ✂.