Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запальчывы, .

  1. Які лёгка ўзбуджаецца, прыходзіць у раздражненне, гнеў.

    • З. чалавек.
  2. Поўны раздражнення, гневу.

    • Запальчывыя спрэчкі.

|| наз. запальчывасць, .

запалярны, .

Які знаходзіцца за Палярным кругам.

  • З. горад.

запамінальны, .

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

  • З. вобраз.

|| наз. запамінальнасць, .

запамятаць, ; зак. (разм.).

Тое, што і запомніць.

запанаваць, ; зак.

  1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

    • Настаў такі час, калі бедната запанавала.
  2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

  3. Настаць, устанавіцца.

    • Запанавала цішыня.
  4. перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

    • У вершах запанавала задумлівая элегія.

запанелы, .

Тое, што і распанелы.

|| наз. запанеласць, .

запанець, ; зак.

Тое, што і распанець.

запанібрата, прысл. (разм.).

Як з роўным, проста, бесцырымонна.

  • Быць з кім-н. з.

запанікаваць, ; зак.

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

запар, прысл. (разм.).

Непасрэдна адзін за адным, без пропуску.

  • Пяць дзён з. ішоў дождж.