Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заняцца1, ; зак.

  1. чым. Пачаць што-н. рабіць, прыступіць да якога-н. занятку.

    • З. спортам.
  2. Накіраваць сваю ўвагу на каго-, што-н., праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.

    • З. хворым.
    • З. сабой (пачаць клапаціцца пра сваю знешнасць, здароўе).
  3. Дапамагчы каму-н. у вучобе, занятках.

    • З. з адстаючымі вучнямі.

|| незак. займацца, .

заняцца2, ; зак.

Пачаць гарэць, разгарацца; наступіць, пачацца (пра раніцу, зару).

  • Гэта хата занялася ад суседняй.
  • Пажар заняўся з канца вёскі.
  • Занялося на раніцу.
  • Заняўся золак.

|| зак. займацца, .

заняць, ; зак.

  1. Запоўніць сабой якую-н. прастору, прамежак часу.

    • Кнігі занялі ўсю паліцу.
    • Гэта работа зойме ў нас дні два.
  2. Размясціцца дзе-н. і уступіць куды-н., авалодаўшы чым-н.

    • З. месца ў вагоне.
    • З. кватэру.
    • Полк штурмам заняў варожы гарнізон.
    • З. крэпасць.
  3. перан. Зацікавіць, цалкам захапіць.

    • Мяне заняла гэта работа.
  4. Даць работу, занятак каму-н.

    • З. на ўроку ўсіх вучняў.
    • З. гасцей размовамі.
  5. У спалуч. з некаторымі наз. заняць пасаду.

    • З. вакансію.
    • З. месца малодшага навуковага супрацоўніка.
    • З. кафедру ў інстытуце (г. зн. месца загадчыка кафедры).
  6. Захапіць, збіраючы ў адно месца і гонячы куды-н. (пра жывёлу).

    • З. статак і гнаць дадому.
  7. Распачаць.

    • З. шырокі пракос.

  • Дух заняло (разм.) — стала цяжка дыхаць ад чаго-н. (хвалявання, хуткага руху і пад.).

  • Мову заняло каму — страціў здольнасць гаварыць.

|| незак. займаць, .

|| наз. заняцце, .