Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заварыцца, ✂; зак.

  1. Настаяцца ў вары.

    • Чай заварыўся.
  2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).

    • Заварылася справа.

|| незак. заварвацца, ✂.

заварыць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Прыгатаваць навар, настой з чаго-н. ці абдаць варам пры гатаванні чаго-н.

    • З. чай.
    • З. ліпавага цвету.
    • З. цеста.
  2. Заліць, запоўніць пустоты ў металічным ліцці (спец.).

  3. перан. Распачаць рабіць што-н. (клапатное, непрыемнае; разм.).

    • З. справу.

|| незак. заварваць, ✂.

|| наз. заварка, ✂ і заварванне, ✂.

завастрыцца, ✂; зак.

  1. Стаць вострым (у 1 знач.).

    • Нос завастрыўся (стаў танчэйшым к кончыку пры схудненні).
  2. перан. Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

    • Пытанне завастрылася.

|| незак. завастрацца, ✂ і завострывацца, ✂.

завастрыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

    • З. аловак.
  2. перан. Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н., падкрэсліць.

    • З. пытанне.

◊

  • Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незак. завастраць, ✂ і завострываць, ✂.

заваявальнік, ✂, м.

Тое, што і заваёўнік.

заваявальны, ✂.

Накіраваны на заваяванне, звязаны з заваяваннем; заваёўніцкі, захопніцкі.

  • Заваявальныя войны.

заваяванне, ✂, н.

  1. гл. заваяваць.

  2. Тое, што і заваёва (у 2 знач.).

заваяваць, ✂; зак.

  1. Захапіць вайной.

    • З. краіну.
  2. перан. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н. сваёй дзейнасцю.

    • З. аўтарытэт.
    • З. сабе становішча.

|| незак. заваёўваць, ✂.

|| наз. заваёва, ✂ і заваяванне, ✂.

заведамы, ✂.

Наперад добра вядомы, несумненны (звычайна пра што-н. адмоўнае).

  • З. нягоднік.
  • Заведамая хлусня.
  • Заведама (прысл.) непраўдзівыя звесткі.

завезці, ✂; зак.

  1. Везучы, даставіць куды-н., адвезці.

    • З. на работу.
  2. Везучы, накіраваць куды-н. вельмі далёка, не туды, куды належыць і пад.

    • З. ў глуш.
    • Завёз невядома куды.
  3. Даставіць па прызначэнню.

    • З. тавары ў магазін

|| незак. завозіць, ✂.

|| наз. завоз, ✂.