завастрыць, ; зак.

  1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

    • З. аловак.
  2. перан. Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н., падкрэсліць.

    • З. пытанне.

  • Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незак. завастраць, і завострываць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)