Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парфумер, ✂, м.

Работнік парфумернай вытворчасці.

парфумерыя, ✂, ж.

Араматычныя і касметычныя тавары, а таксама вытворчасць іх і гандаль імі.

|| прым. парфумерны, ✂.

  • П. аддзел.

парцыён, ✂, м. (разм. уст. і спец.).

Паёк, порцыя.

  • Дзённы п.

|| прым. парцыённы, ✂.

парцье, нескл., м.

Служачы, які распараджаецца захоўваннем ключоў, прыёмам пошты і інш. абслугоўваннем у вестыбюлі гасцініцы.

парцьера, ✂, ж.

Занавеска з цяжкай тоўстай тканіны для акна або дзвярэй.

  • Аксамітавыя парцьеры.

|| прым. парцьерны, ✂.

парцяны, ✂.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны.

  • Аснова парцяная, а ўток суконны.

парча, ✂, ж.

Шчыльная ўзорыстая шаўковая тканіна, патыканая залатымі або сярэбранымі ніткамі.

|| прым. парчовы, ✂.

парша, ✂, ж.

Заразная скурная хвароба, а таксама струпы, якія паяўляюцца пры гэтай хваробе на скуры пад валасамі.

паршывец, ✂, м. (разм.).

Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.

|| ж. паршыўка, ✂.

паршывець, ✂; незак. (разм.).

Пакрывацца паршой.

|| зак. запаршывець, ✂ і апаршывець, ✂.