Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павырываць​2, ✂; зак.

Вырыць многа чаго-н. або ў многіх месцах.

  • Свінні павырывалі ямы на дварэ.

павысаджваць, ✂; зак.

  1. Высадзіць, ссадзіць адкуль-н. усіх, многіх.

    • П. пасажыраў.
  2. Перасаджваючы, пасадзіць у многіх месцах, перасадзіць усё, многае.

    • П. дрэвы.
    • П. усю расаду.

павысвідроўваць, ✂; зак.

Высвідраваць у многіх месцах або многа чаго-н.

  • П. дзіркі.

павысіцца, ✂; зак.

  1. Стаць больш высокім.

    • Узровень вады павысіўся.
  2. Узмацніцца, палепшыцца, удасканаліцца.

    • Цікавасць да кніг павысілася.
    • Веды вучняў павысіліся.
  3. Перайсці на больш высокую аплату працы.

    • Аклады па службе павысіліся.

|| незак. павышацца, ✂.

павысіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш высокім.

    • П. узровень вады.
    • П. тэмпературу.
    • П. патрабаванні.
    • П. прадукцыйнасць працы.
    • П. цэны.
  2. Узмацніць, палепшыць, удасканаліць.

    • П. якасць прадукцыі.
    • П. культурны ўзровень.
  3. каго (што) і у чым, па чым. Прызначыць на больш высокую пасаду.

    • П. па службе.

◊

  • Павысіць голас — пачаць гаварыць гучней, з раздражненнем.

|| незак. павышаць, ✂.

|| наз. павышэнне, ✂.

павыскакваць, ✂; зак.

  1. Выскачыць пра ўсіх, многіх.

    • Людзі павыскаквалі з хат.
  2. перан. Нечакана выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае (разм.).

    • Коркі павыскаквалі з бутэлек.

павыскрабаць, ✂ і павыскрэбваць, ✂; зак.

Выскрабці ўсё, многае або ў многіх месцах.

  • П. кашу з гаршкоў.
  • П. плямы вапны на падлозе.

павыскубаць, ✂ і павыскубваць, ✂; зак.

Выскубці адно за другім усё, многае.

  • П. пер’е.

павысоўвацца, ✂; зак.

Паказацца, высунуцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • 3-пад шынялёў павысоўваліся галовы.

павысоўваць, ✂; зак.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае.

  • П. сталы на сярэдзіну хаты.
  • Дзеці павысоўвалі галовы з-пад шафы.