Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

партызан, , м.

Удзельнік партызанскай вайны, баец партызанскага атрада.

  • Партызаны — народныя мсціўцы.

|| ж. партызанка, .

|| прым. партызанскі, .

партызаніць, ; незак. (разм.).

Быць партызанам, ваяваць, знаходзіцца ў партызанскім атрадзе.

партызанскі, .

  1. гл. партызан.

  2. Які мае адносіны да ўзброенай народнай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, што праводзіцца ў тыле ворага атрадамі, якія дзейнічаюць самастойна.

    • Партызанская вайна.
    • П. атрад.

партызаншчына, , ж. (разм. неадабр.).

Неарганізаваныя, анархічныя дзеянні, якія парушаюць дысцыпліну.

партыйнасць, , ж.

  1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).

  2. Накіраванасць у рабоце, дзейнасці, прасякнутая пэўнай ідэалогіяй.

партыйны, .

  1. гл. партыя.

  2. Які выражае інтарэсы партыі (у 1 знач.).

  3. Прасякнуты пэўнай ідэалогіяй, які ажыццяўляе палітыку якой-н. партыі.

партытура, , ж. (спец.).

Сукупнасць усіх партый шматгалоснага музычнага твора.

|| прым. партытурны, .

партыя, , ж.

  1. Палітычная арганізацыя грамадскага класа, якая выражае і абараняе яго інтарэсы.

    • Палітычныя партыі.
    • Сацыял-дэмакратычная п.
  2. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, а таксама тых, што сабраліся з якой-н. мэтай.

    • П. геолагаў.
  3. Асобная частка ў шматгалосным музычным творы, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком.

    • П. фартэпіяна.
    • П. Сяргея ў оперы Я.Цікоцкага «Дзяўчына з Палесся».
  4. Адна гульня (у шахматы, шашкі, карты і некаторыя інш.).

    • Шахматная п.
  5. Пэўная колькасць тавару.

    • П. летняга адзення.
  6. Пра жаніцьбу або замужжа (уст.).

    • Выгадная п.

|| прым. партыйны, .

партэр, , м.

Ніжні паверх глядзельнай залы з месцамі для публікі.

|| прым. партэрны, .

парубіць, ; зак.

Абрубіць, падшыць усё, многае.

  • П. ручнікі.