Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паднашэнне, ✂, н.

  1. гл. паднесці.

  2. Паднесеная рэч, падарунак.

    • Дарагое п.

паднесці, ✂; зак.

  1. Наблізіць, трымаючы ў руках ці выцягваючы руку.

    • П. бінокль да вачэй.
    • П. дзіця да хаты.
  2. Несучы, даставіць.

    • П. мяшкі з бульбай да воза.
  3. Падаць, частуючы, або падарыць у знак павагі.

    • П. чарку на вяселлі.
    • П. букет руж.

|| незак. падносіць, ✂.

|| наз. паднясенне, ✂, паднос, ✂, падноска, ✂ і паднашэнне, ✂.

падножжа, ✂, н.

Месца ля самага нізу чаго-н., аснова (гары, помніка).

  • П. манумента.

падножка​1, ✂, ж.

Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад.

  • П. тралейбуса.
  • Стаяць на падножцы вагона.

падножка​2, ✂, ж. (разм.).

Удар нагой па назе ці падстаноўка нагі пад нагу другога чалавека, каб паваліць яго.

  • Даць падножку каму-н.

падножны, ✂.

  1. Які змяшчаецца пад нагамі.

    • П. зэдлічак.
  2. падножны корм — расліны, якімі корміцца жывёла на пашы.

паднос, ✂, м.

Дошка або металічны (пластмасавы і пад.) ліст з загнутымі ўверх краямі для пераносу посуду, для падачы ежы на стол і пад.

  • Металічны п.

|| прым. падносны, ✂.

падносак, ✂, м.

Частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні.

  • На хаду падноскі адарве (перан. пра вельмі спрытнага чалавека).

|| прым. падноскавы, ✂.

падносчык, ✂, м.

Той, хто падносіць (у 2 знач.), пастаўляе што-н. куды-н.

  • П. патронаў.

|| ж. падносчыца, ✂.

падношаны, ✂.

Паношаны, не зусім новы.

  • Падношаная фуфайка.