Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павылятаць, ✂; зак.

Вылецець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Птушкі павыляталі са сваіх гнёздаў.
  • Ад выбуху павыляталі шыбы.

павымазвацца, ✂; зак.

Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • Дзеці павымазваліся глінай.

павымалочваць, ✂; зак.

Вымалаціць усё, многае.

  • П. зерне са снапоў.

павымаць, ✂; зак.

Выняць адно за другім усё, многае.

  • П. рэчы з чамадана.

павыміраць, ✂; зак.

Вымерці — пра ўсіх, многіх.

  • Паўзуны буйных памераў даўно павыміралі.

павымошчваць, ✂; зак.

Вымасціць, замасціць усё, многае.

  • П. вуліцы.

павымывацца, ✂; зак.

Вымыцца — пра ўсіх, многіх.

  • Падарожнікі павымываліся.

павымываць, ✂; зак.

Вымыць усіх, многіх, усё, многае або ў многіх месцах.

  • П. дзяцей.
  • П. вокны.
  • Вада павымывала раўчукі.

павымярзаць, ✂; зак.

Вымерзнуць — пра ўсё, многае.

  • Сады павымярзалі.

павымятаць, ✂; зак.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

  • П. пакоі.
  • П. смецце.