Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

партманэт, , м.

Невялікі кашалёк.

партнёр, , м.

  1. Удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці.

    • Партнёры згадзіліся на нічыю.
    • П. па домаўладанню.
  2. Краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.

    • Дзяржавы — гандлёвыя партнёры.

|| ж. партнёрка, .

|| прым. партнёрскі, .

партплед, , м.

Спецыяльны чахол з рамянямі для перавозкі пасцельных рэчаў.

|| прым. партпледны, .

партрэт, , м.

Адлюстраванне якога-н. чалавека на карціне, фатаграфіі, у скульптуры.

  • Скульптурны п.
  • Групавы п. (некалькіх асоб).
  • Літаратурны п. (перан. мастацкае апісанне каго-н.).

|| прым. партрэтны, .

  • П. жывапіс.

партрэтыст, , м.

Мастак — майстар партрэта.

|| ж. партрэтыстка, .

партсігар, , м.

Тое, што і партабак.

|| прым. партсігарны, .

партугальцы, , м.

Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Партугаліі.

|| ж. партугалка, .

|| прым. партугальскі, .

партупея, , ж.

Рэмень, перавязь для нашэння халоднай зброі, палявой сумкі і г.д.

|| прым. партупейны, .

партфель, , м.

  1. Чатырохвугольная сумка з засцежкай, звычайна скураная, для нашэння кніг, папер.

  2. Пра пасаду міністра ў некаторых буржуазных краінах.

    • Размеркаванне партфеляў.
    • Міністр без партфеля (назва асобай міністэрскай пасады).
  3. перан. Рукапісы, прынятыя да друку выдавецтвам, рэдакцыяй.

    • Рэдакцыйны п.

|| прым. партфельны, .

партшэз, , м.

Род лёгкага пераноснага крэсла, у якім можна сядзець у паўляжачым стане.

|| прым. партшэзны, .