Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падмясіць, ✂; зак.

Месячы, дабавіць.

  • П. мукі ў цеста.

|| незак. падмешваць, ✂.

|| наз. падмешванне, ✂ і падмеска, ✂.

падмяць, ✂; зак.

Наваліўшыся, прыдушыць.

  • П. пад сябе праціўніка (у барацьбе).

|| незак. падмінаць, ✂.

падмяшаць, ✂; зак.

Мяшаючы, падбавіць.

  • П. пяску ў цэмент.

|| незак. падмешваць, ✂.

|| наз. падмешванне, ✂.

паднавіць, ✂; зак.

Крыху абнавіць, паправіць так, каб здавалася навейшым, свяжэйшым.

  • П. партрэт.

|| незак. паднаўляць, ✂.

|| наз. паднаўленне, ✂.

паднаглядны, ✂.

Які знаходзіцца пад наглядам улады.

|| наз. паднагляднасць, ✂.

паднаготная, ✂, ж. (разм.).

Праўда, падрабязнасці, якія старанна ўтойваюцца (ад старадаўняга катавання — запускання іголак або цвікоў пад ногці), пераважна ў спалуч.: уся паднаготная.

  • Ведаць усю паднаготную.

паднаціснуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і націснуць.

  • П. на дзверы.
  • П. і выканаць заданне.
  • П. на вучобу.

падначалены, ✂, м.

Службовая асоба, якая падпарадкоўваецца асобе, старшай па пасадзе.

|| ж. падначаленая, ✂.

падначаліцца, ✂; зак.

Стаць падуладным, падпарадкавацца.

  • П. загаду.
  • П. ўладзе.

|| незак. падначальвацца, ✂.

|| наз. падначаленне, ✂ і падначальванне, ✂.

  • Знаходзіцца ў падначаленні ў каго-н.

падначаліць, ✂; зак.

Зрабіць падуладным, падпарадкаваць.

  • П. майстэрні трэсту.

|| незак. падначальваць, ✂.

|| наз. падначаленне, ✂ і падначальванне, ✂.