Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

патаўсціць, ✂; зак.

Зрабіць таўсцейшым.

  • П. нітку.

|| незак. патаўшчаць, ✂.

|| наз. патаўшчэнне, ✂.

паткнуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Сунуцца, паказацца куды-н.

    • П. ў дзверы.
  2. перан. Паспрабаваць што-н. зрабіць, памкнуцца.

    • П. сказаць слова.

|| незак. патыкацца, ✂.

патлець, ✂; зак.

  1. Сатлець — пра ўсё, многае.

  2. Тлець некаторы час.

    • Галавешкі патлелі.

патлівы, ✂.

Які моцна і часта пацее.

  • Патлівыя рукі.

|| наз. патлівасць, ✂.

патлы, ✂ (разм. пагард.).

Доўгія нерасчэсаныя валасы; кудлы.

паток, ✂, м.

  1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.

    • Бурны п.
    • Веснавыя патокі.
  2. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.

    • П. лавы.
    • П. газу.
    • П. святла (перан.).
    • П. слёз (перан.).
    • П. слоў (перан.).
    • П. бежанцаў (перан.).
  3. Паточная вытворчасць (спец.).

    • Выраб матораў арганізаваны па прынцыпу патоку.
  4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.

    • Выпускнікі аднаго патоку.

патолагаанатам, ✂, м. (спец.).

Урач — спецыяліст па паталагічнай анатоміі.

патоля, ✂, ж.

  1. Спачувальныя адносіны да слабейшых, спагада.

    • Адчуваць патолю з боку каго-н.
  2. Патуранне, патаканне.

    • Не даваць патолі сыну.
  3. Задаволенасць, супакоенасць.

    • Гэта паездка прынесла мне патолю.

патомны​1 ✂ прым.

  1. Які ад роду належыць да якога-н. саслоўя (уст.).

    • П. дваранін.
  2. Карэнны, спрадвечны.

    • П. пралетарый.

патомны​2 ✂ прым.

Які выдаецца па тамах.

  • Патомнае выданне.