Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пападкурчваць, ; зак.

Падкурчыць (ногі) — пра усіх, многіх.

  • П. ногі.

пападпісваць, ; зак.

Падпісаць усё, многае або усіх, многіх.

  • П. заявы на адпачынак.

пападпяразвацца, ; зак.

Падперазацца — пра ўсіх, многіх.

пападпяразваць, ; зак.

Падперазаць усіх, многіх або ўсё, многае.

пападрыжаць, ; зак. (разм.).

Дрыжаць доўга, неаднаразова.

  • П. на марозе.

пападсоўваць, ; зак.

Падсунуць многае пад што-н.

  • П. скрынкі пад шафу.

пападсцілаць, ; зак.

Падаслаць усіх, многіх, усё, многае або ўсім, многім.

пападтыкаць, ; зак.

Падаткнуць усё, многае.

пападціраць, ; зак.

Падцерці ўсё, многае.

  • П. лужыны на падлозе.

пападцягваць, ; зак.

Падцягнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

  • П. папружкі.