Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памаўзлівы, ✂.

  1. Шкадлівы.

    • Да чаго ж памаўзлівая кошка!
  2. Ласы, прагны да чаго-н. смачнага, прыгожага.

    • П. на ласункі.

|| наз. памаўзлівасць, ✂.

памахаць, ✂; зак.

Махнуць некалькі разоў.

  • П. рукой, каб хутчэй ішлі.

памахваць, ✂; незак.

Махаць злёгку, зрэдку, час ад часу.

  • П. сцяжком.

памацаць, ✂; зак.

  1. гл. мацаць.

  2. Пашукаць некаторы час вобмацкам.

    • П. у кішэнях.

паменшыцца, ✂; зак.

Стаць меншым.

  • Дзень паменшыўся.
  • Боль паменшыўся.

|| незак. памяншацца, ✂ і паменшвацца, ✂.

|| наз. памяншэнне, ✂.

паменшыць, ✂; зак.

Зрабіць меншым.

  • П. выдаткі.

|| незак. памяншаць, ✂.

|| наз. памяншэнне, ✂.

памер, ✂, м.

  1. Велічыня чаго-н. у якім-н. вымярэнні.

    • П. участка.
    • П. туфель.
  2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы.

    • Здарэнне набыло шырокія памеры.
  3. Колькасць і размяшчэнне націскных складоў у вершы або рытмічных адзінак у музыкальным такце (спецыяльны тэрмін).

    • Ямб — двухдольны п.
    • Вальсы пішуцца памерам у тры чвэрці.

|| прым. памерны, ✂.

памерзнуць, ✂; зак.

  1. Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

    • Кветкі памерзлі.
  2. Прабыць некаторы час на марозе, на холадзе.

    • Колькі мы памерзлі на дварэ.

памеркавацца, ✂; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення, паладзіць.

  • Мы з ім як-небудзь памяркуемся.

памеркаваць, ✂; зак.

  1. Усебакова разгледзець, абдумаць што-н., дзелячыся сваімі думкамі, меркаваннямі.

    • Давайце разам памяркуем і вырашым, што будзем рабіць далей.
  2. Падумаўшы, разважыць, прыйсці да якога-н. вываду.

    • Ён памеркаваў і згадзіўся.