Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паганяць​2, ✂; зак.

  1. На працягу якога-н. часу прымусіць бегчы, лятаць (разм.).

    • П. галубоў.
    • Пойдзем, паганяем мяч.
  2. Акучваць некаторы час (разм.).

    • За гадзіну паганяў бульбу.

пагарачыцца, ✂; зак.

  1. Праявіць гарачнасць, раздражнёнасць.

    • Дарэмна я пагарачыўся.
  2. Праявіць паспешнасць.

    • Пагарачылася, паехала туды, а потым шкадавала.

пагарда, ✂, ж.

Ганарыстасць, адсутнасць павагі да каго-, чаго-н.

  • Ён амаль да кожнага ставіцца з пагардай.

пагарджальны, ✂.

Тое, што і пагардлівы.

|| наз. пагарджальнасць, ✂.

пагарджаць, ✂; незак.

Адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай.

  • П. тэхнікай бяспекі.

|| наз. пагарджанне, ✂.

пагардлівы, ✂.

Які адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай або выражае, утрымлівае ў сабе пагарду да каго-, чаго-н.

  • Пагардлівыя адносіны.
  • Пагардлівыя словы.

|| наз. пагардлівасць, ✂.

пагарэлец, ✂, м.

Той, хто пагарэў (у 1 знач.).

  • Дапамагчы пагарэльцам.

|| прым. пагарэльскі, ✂.

пагарэць, ✂; зак.

  1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.

    • Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
    • Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
  2. перан., без дапаўнення. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).

    • П. на злоўжыванні службовым становішчам.
  3. Гарэць некаторы час.

    • Свяча пагарэла і пагасла.

пагаслы, ✂.

Які перастаў гарэць, пагас.

  • Пагаслая цыгарэта.

пагатоў, прысл.

Тым больш.

  • Калі ты гэтага не здолеў зрабіць, то ён і п. не зробіць.