Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паваротны, ✂.

  1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.

    • Паваротныя механізмы.
  2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.

    • П. перыяд у развіцці грамадства.

паварочаць​1, ✂; зак.

Вярнуць назад многіх.

паварочаць​2, ✂; зак.

  1. Абярнуць, перавярнуць усё, многае.

    • П. усе крэслы.
  2. Перавярнуць на другі бок для прасушвання.

    • П. сена.

паварочвацца, ✂; незак.

  1. гл. павярнуцца.

  2. перан. Дзейнічаць хутка, умела, аператыўна (разм.).

    • Хутчэй паварочвайся!

паварушвацца, ✂; незак.

Варушыцца злёгку або час ад часу.

  • Стары паварушваўся на печы.

паварушваць, ✂; незак.

Варушыць крыху або час ад часу.

  • Вецер паварушвае галіны.
  • П. пальцамі.

паварчук, ✂, м. (разм.).

Падлетак — памочнік повара на кухні.

паварыць, ✂; зак.

  1. Зварыць усё, многае.

    • П. усё мяса.
  2. Варыць яшчэ некаторы час.

    • П. мяса хвілін дваццаць.

павастрэць, ✂; зак.

Зрабіцца больш вострым.

  • Сярпы павастрэлі.

павезці, ✂; зак.

Пачаць везці ​1, адправіцца куды-н., везучы каго-, што-н.

  • Наклаў воз як каню п.