Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

захвастаць, ; зак. (разм.).

  1. Пачаць хвастаць.

  2. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

    • Захвастаў да паўсмерці хлопца.

захворванне, , н.

  1. Тое, што і хвароба.

    • Інфекцыйныя захворванні.
  2. Узнікненне хваробы.

    • Момант захворвання.

захіліць, ; зак. (разм.).

  1. Засланіць, загарадзіць чым-н.

    • З. твар рукамі.
  2. Загнуць што-н. тканае.

    • З. край сурвэткі.

|| незак. захіляць, .

|| звар. захіліцца, .

|| незак. захіляцца, .

захінуць, ; зак.

  1. Засланіць, прыкрыць чым-н.

    • З. рукамі галаву.
  2. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

    • З. фіранку.
  3. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

    • З. дзіця ў кажух.
    • З. сумку за сябе.
  4. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

    • З. полы кажуха.
  5. перан. Зацягнуць тонкім слоем.

    • Туман захінуў берагі ракі.

|| незак. захінаць, .

|| звар. захінуцца, .

|| незак. захінацца, .

захламіць, ; зак.

Зрабіць захламленым.

  • Увесь пакой захламіў.

|| незак. захламляць, і захламліваць, .

захламлены, .

Застаўлены, завалены хламам, непатрэбнымі рэчамі і пад.

  • З. калідор.

|| наз. захламленасць, .

захліпнуцца, ; зак.

  1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

    • З. паветрам.
    • Атака ворага захліпнулася (перан. пацярпела няўдачу).
  2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.)

    • З. ад радасці
    • З. ад смеху.

|| незак. захліпацца, .

захлынуцца, ; зак.

  1. Задыхнуцца ад вады.

    • З. ў час купання.
  2. перан. Перастаць дзейнічаць.

    • Кулямёт захлынуўся.
    • Атака праціўніка захлынулася.

захлюпацца, ; зак. (разм.).

Пакрыцца пырскамі чаго-н.

  • З. граззю.

захмарыцца, ; безас.; зак.

Зрабіцца хмарным.

  • Неба захмарылася.
  • К вечару захмарылася.

|| незак. захмарвацца, .