захліпнуцца, ; зак.

  1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

    • З. паветрам.
    • Атака ворага захліпнулася (перан. пацярпела няўдачу).
  2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.)

    • З. ад радасці
    • З. ад смеху.

|| незак. захліпацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)