Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запаліцца, ✂; зак.

  1. Успыхнуць, загарэцца.

    • На дварэ запаліліся ліхтары.
  2. Зрабіцца запалёным.

    • Горла запалілася.
  3. перан., чым і без дапаўнення.

    • Аказацца ахопленым моцным пачуццём, імкненнем і пад.
    • З. гневам.

|| незак. запальвацца, ✂ і запаляцца, ✂.

запаліць, ✂; зак.

  1. Прымусіць гарэць, загарэцца.

    • З. лямпу.
  2. у чым. Падпаліць паліва (у печы).

    • З. у печы.
  3. перан. Узбудзіць, натхніць (высок.).

    • З. слухачоў прамовай.
    • З. цікавасць да чаго-н.

|| незак. запальваць, ✂.

|| наз. запальванне, ✂.

запалка, ✂, ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

  • Чыркнуць запалкай.

|| прым. запалкавы, ✂ і запалачны, ✂.

  • Запалкавая (запалачная) фабрыка.

запалоханы, ✂.

Баязлівы, палахлівы ад пастаянных пагроз, пакаранняў.

  • З. кот.
  • З. выгляд.

|| наз. запалоханасць, ✂.

запалохаць, ✂; зак.

Пастаяннымі пагрозамі зрабіць палахлівым, нясмелым.

  • З. дзіця.

|| незак. запалохваць, ✂.

запалы, ✂.

Які запаў, паглыбіўся ўнутр, упалы.

  • Запалыя грудзі.

|| наз. запаласць, ✂.

запальванне, ✂, н.

  1. гл. запаліць.

  2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спец.).

    • Праверыць сістэму запальвання.
    • Уключыць з.

запальнік, ✂, м.

Тое, што і запал (у 1 знач.).

запальніца, ✂ і запальнічка, ✂, ж.

Кішэнны прыбор, які ўжываецца замест запалак для здабывання агню.

запальны, ✂.

  1. Прызначаецца для запальвання.

    • Запальная бомба.
  2. перан. Хвалюючы, які робіць вялікае ўражанне.

    • З. залік.
    • Запальныя словы.

|| наз. запальнасць, ✂.