Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заматацца, ✂; зак.

  1. Закруціцца, абматацца вакол чаго-н.

    • Пуга заматалася за аглоблю.
  2. Стаміцца, знясілець ад клопатаў, работы (разм.).

|| незак. замотвацца, ✂.

заматаць​1, ✂; зак.

  1. Матаючы, закруціць вакол чаго-н.

  2. Стаміць, знясіліць работай, клопатамі і пад. (разм.).

заматаць​2, ✂; зак. (разм.).

Пачаць матаць.

  • З. галавой.

замаўчаць​1, ✂; зак. (разм.).

Замоўкнуць, перастаць гаварыць, спяваць, крычаць і пад.

  • Апавядальнік замаўчаў.
  • Пісаў пісьмы, а цяпер нешта замаўчаў (перан. перастаў пісаць).

замаўчаць​2, ✂; зак. (разм.).

Наўмысным маўчаннем скрыць, не даць даведацца пра што-н.

  • З. непрыемны інцыдэнт.
  • Нельга з. імя вялікага вучонага.

|| незак. замоўчваць, ✂.

|| наз. замоўчванне, ✂.

замахнуцца, ✂; зак.

  1. чым на каго і без дапаўнення. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).

    • З. палкай.
  2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н. і зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.

    • З. на новую тэму.
    • З. на чужое дабро.

|| незак. замахвацца, ✂.

|| наз. замахванне, ✂ і замах, ✂.

замацавальнік, ✂, м.

Хімічны састаў для замацавання чаго-н. (напр., фотаздымкаў пасля іх праяўлення, фарбы на тканіне і пад.).

замацавацца, ✂; зак.

  1. Стаць замацаваным.

  2. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону.

    • Войскі замацаваліся на новых рубяжах.
  3. Застацца за кім-, чым-н., зрабіцца прыналежнасцю каго-, чаго-н. (пра назву, мянушку і пад.).

    • Гэта мянушка за ім замацавалася назаўсёды.

|| незак. замацоўвацца, ✂.

|| наз. замацоўванне, ✂.

|| наз. замацаванне, ✂.

замацаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць нерухомым, устойлівым (прывязаўшы, прыбіўшы і пад.).

    • З. канат.
    • З. дэталь на станку.
  2. перан. Зрабіць трывалым, устойлівым.

    • З. веды.
    • З. дасягненні.
  3. Апрацаваць замацавальнікам (спец.).

    • З. фотаздымак.
  4. каго-што за кім-чым. Забяспечыць чые-н. правы, уладу на каго-, што-н., устанавіць якія-н. абавязкі.

    • З. зямлю за сялянамі.
    • З. за групай кансультанта.

|| незак. замацоўваць, ✂.

|| наз. замацоўванне, ✂.

|| наз. замацаванне, ✂.

|| прым. замацавальны, ✂.

замашка, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Манера дзейнічаць, звычка, нораў.

  • Барскія замашкі.
  • Купецкія замашкі.