Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

залаціцца, ; незак.

  1. Станавіцца залатым.

    • Жыта залоціцца.
  2. Віднецца (пра што-н. залатое, залацістае).

    • У далечыні залоцяцца пяскі.

залаціць, ; незак.

  1. Пакрываць золатам, пазалотай.

    • З. лыжкі.
  2. Асвятляючы, надаваць чаму-н. залацісты колер.

    • Сонца залоціць лес.

|| зак. вызалаціць, і пазалаціць, .

|| наз. залачэнне, .

|| прым. залацільны, .

залачоны, і залочаны, .

Пакрыты слоем золата.

  • З. купал.

залашчыць, ; зак. (разм.).

Стаміць, змучыць ласкамі.

  • З. шчаня.

залвіца, , ж.

Мужава сястра.

  • З. не сястрыца (з нар.).

залгацца, ; зак. (разм.).

Лгучы, зусім заблытацца.

залегчы, ; зак.

  1. Легчы надоўга.

    • З. ў логава.
  2. Размясціцца дзе-н. скрытна.

    • З. ў засаду.
    • З. ў акопах.
  3. Размясціцца, памясціцца.

    • Руда залегла на глыбіні двух метраў.
    • Трывога залягла ў сэрцы (запала).

|| незак. залягаць, .

заледзянелы, .

Пакрыты лёдам, абледзянелы.

  • Заледзянелыя шыбы.

залежнасць, , ж.

  1. Адносіны адной з’явы да другой як выніку да прычыны.

    • З. рыначных цэн ад попыту.
    • У залежнасці ад абставін.
  2. Падпарадкаванасць іншым, чужой уладзе, волі.

    • Прыгонная з.
    • Быць у залежнасці.
  3. У граматыцы: фармальная падпарадкаванасць аднаго слова ці сказа другому.

    • З. даданага сказа ад галоўнага.

залежны, .

  1. Які знаходзіцца ў залежнасці.

    • З. чалавек.
    • Залежныя краіны.
  2. Абумоўлены чым-н., які ўтрымлівае ў сабе залежнасць (у 2 знач.).

    • Залежнае становішча.
  3. Які выражае залежнасць (у 3 знач. і спец.).

    • Залежнае слова.
  4. У граматыцы: які мае адносіны да форм дзеяслова, якія абазначаюць, што суб’ект падвяргаецца дзеянню з боку аб’екта.

    • З. стан.
    • Дзеепрыметнік залежнага стану.