залежнасць назоўнік | жаночы род

  1. Адносіны адной з’явы да другой як выніку да прычыны.

    • З. рыначных цэн ад попыту.
    • У залежнасці ад абставін.
  2. Падпарадкаванасць іншым, чужой уладзе, волі.

    • Прыгонная з.
    • Быць у залежнасці.
  3. У граматыцы: фармальная падпарадкаванасць аднаго слова ці сказа другому.

    • З. даданага сказа ад галоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)