Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

забаўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і забава.

  2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка.

забаўляцца, ✂; незак.

  1. Праводзіць час у забавах.

    • З дзіцячымі гульнямі.
  2. кім-чым і з чым.

    • Абыходзіцца з кім-, чым-н. як з цацкай, забаўкай.
    • З. з веерам.

забаўляць, ✂; незак.

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

  • З. дзяцей цацкамі.
  • З. публіку.

забаўнік, ✂, м.

Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць.

|| ж. забаўніца, ✂.

забаўны, ✂.

Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы.

  • З. чалавек.
  • Забаўная гісторыя.
  • Забаўнае здарэнне.

|| наз. забаўнасць, ✂.

забег, ✂, м.

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

  • З. на 500 метраў.

забегацца, ✂; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны.

  • За дзень зусім забегаўся.

забегаць, ✂; зак.

Пачаць бегаць.

  • У хваляванні з. па пакоі.

забегчы, ✂; зак.

  1. Бегучы, трапіць куды-н.

    • Цяля забегла ў агарод.
  2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

    • З. да знаёмых.
  3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

    • Хлопчык забег далёка ў поле.
  4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

    • З. наперад (таксама перан. пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забягаць, ✂.

забеспячэнец, ✂, м. (разм.).

Работнік органаў забеспячэння.